Джон Коул жмет руку Лукашенко. Фото: president.gov.by
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за памілаванне 18 палітычных зняволеных. Пра гэта Коўл напісаў у сваім блогу ў сетцы X.
“Дзякуй, прэзідэнт Лукашэнка, за памілаванне 18 палітычных зняволеных сёння. Гэта яшчэ адзін прыкметны крок у адносінах паміж ЗША і Беларуссю, паколькі прэзідэнт Трамп даручыў мне дамагчыся вызвалення ўсіх палітычных зняволеных”, — гаворыцца ў паведамленні.
Лукашэнка 5 сакавіка падпісаў указ аб памілаванні 18 чалавек. З іх 15 чалавек былі асуджаныя па «экстрэмісцкіх» артыкулах.