Спецпасланніца МЗС Літвы апублікавала новыя фота з вызваленымі палітвязнямі

Спецпасланніца МЗС Літвы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Аста Андрыяускене апублікавала фота з вызваленымі сёння беларускімі палітвязнямі. Сярод іх — праваабаронцы Марфа Рабкова, Валянцін Стэфановіч і Наста Лойка, журналістка Кацярына Андрэева і блогер Эдуард Пальчыс.

“Я так рада, што так шмат выдатных людзей нарэшце на волі”, — напісала Андрыяускене ў каментарыі да здымкаў, размешчаных у Facebook.

Нагадаем, сёння ў Беларусі вызвалілі 250 палітвязняў у рамках пагаднення з ЗША. 235 чалавек былі вызвалены ўнутры краіны, яшчэ 15 адпраўлены ў Літву.

Фота: facebook.com/asta.asta.5473
Фота: facebook.com/asta.asta.5473
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!