Следчы камітэт зноў пагражае беларусам за мяжой перад Днём Волі

Следчы камітэт Беларусі выступіў з пагрозамі ў адрас беларусаў, якія пражываюць за мяжой. Яны датычацца ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Дню Волі, які адзначаецца 25 сакавіка.

“Следчы камітэт паведамляе, што сучасная методыка дазваляе ідэнтыфікаваць асобу кожнага. Задзейнічаны актыў будзе выяўлены, дзеянні кваліфікаваны ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, прыцягнуты да адказнасці, пры неабходнасці, з ужываннем механізму спецыяльнай вытворчасці і канфіскацыяй маёмасці на тэрыторыі нашай краіны”, — заявіў афіцыйны прадстаўнік СК Аляксандр Сухадольскі.

Падобныя пагрозы ў апошнія гады публікуюцца штогод. Пасля правядзення мерапрыемстваў, як правіла, у СК заяўляюць, што ўстанавілі асобы шэрагу ўдзельнікаў і праводзяць у дачыненні да іх следчыя дзеянні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!