Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце пажару на вуліцы Леніна ў Мінску
Рэдакцыя Reform.news · 9 ліпеня 2026, 14:30
https://reform.news/be/sledchy-kamitjet-uzbudzi-kryminalnuju-spravu-pa-fakce-pazharu-na-vulicy-lenina-minsku/Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце пажару на вуліцы Леніна ў Мінску. Нагадаем, 28 чэрвеня на мансардзе дома №9 успыхнуў пажар, які ахапіў плошчу больш за 1000 кв. м.
Як паведамілі ў СК, у выніку пажару была пашкоджана і знішчана маёмасць дзяржаўных органаў, юрыдычных і фізічных асоб, паводле папярэдніх ацэнак, на суму не менш за 450 тыс. рублёў.
«Па выніках праведзенай праверкі ўстаноўлена, што прычынай узнікнення пажару стала парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, у тым ліку пры выкарыстанні электрычных сетак і электрапрыбораў», — паведамілі ў СК.
Крымінальная справа ўзбуджаная паводле ч. 2 арт. 304 («Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне шкоды ў буйным памеры») КК. Праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асоб, датычных да ўзнікнення пажару.
