Слава Камісарэнка расказаў пра падачу на міжнародную абарону ў Польшчы

Беларускі стэндап-комік Слава Камісарэнка расказаў пра падачу на міжнародную абарону ў Польшчы. Пра гэта ён паведаміў у адным са сваіх стэндапаў, звярнула ўвагу «Наша Ніва».

«У Польшчы было прыкольна, таму што я ж да гэтага атрымліваў талент-візу, у мяне ёсць талент-віза ў ЗША і ў UK. Зараз, здаецца, яны ўжо не дзейнічаюць, мне там усё паанулявалі. І там прыкольна, што калі ты атрымліваеш талент-візу, ты такі: я артыст, я выступаю, у мяне вось гэта, у мяне вось гэта, у мяне вось гэта… А ў Польшчы я падаюся на міжнародную абарону, і тут ты такі: я такі бедненькі, за мной усе ганяюцца», — расказаў ён.

У Беларусі Камісарэнка завочна асуджаны да 6 гадоў калоніі па артыкулах аб распальванні варожасці, паклёпе і абразе Лукашэнкі. КДБ унёс яго ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», а МУС — у спіс «экстрэмістаў».

У красавіку мінулага года па ініцыятыве ФСБ Камісарэнку пазбавілі расійскага грамадзянства і забаранілі ўезд на тэрыторыю Расіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!