Reform.news

СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай

Рэдакцыя Reform.news · 13 кастрычніка 2026, 18:00

https://reform.news/be/sk-pacha-specvytvorchasc-u-dachynenni-da-kacjaryny-vadanosavaj/

Следчы камітэт пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да вядучай і спявачкі Кацярыны Ваданосавай.

Яна абвінавачваецца паводле артыкулаў аб рэабілітацыі нацызму (ч. 3 арт. 130-1 КК) і адмаўленні генацыду беларускага народа (ч. 1 арт. 130-2 КК).

СК патрабуе, каб Ваданосава з’явілася ва ўпраўленне СК па Мінску.

Крымінальная справа супраць Ваданосавай была распачата Генпракуратурай у сакавіку 2026 года. Паводле абвінавачання, Кацярына размяшчала ў інтэрнэце відэа ў форме асветніцкіх лекцый, у якіх нібыта «маніпулявала асобнымі фактамі» з беларускай гісторыі.

Пракуроры ўгледзелі ў некаторых відэазапісах «выдумкі, у якіх падазраваная гераізавала нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых, уключаючы прадстаўнікоў нацыяналістычных калабарацыянісцкіх фарміраванняў («Дапаможная паліцыя», «Беларуская цэнтральная рада» і іншыя), наўмысна ўсхваляла іх, а таксама здзейсненыя імі злачынствы супраць мірнага насельніцтва БССР».

Рэклама

Пакінуць адказ