СК назваў папярэднюю прычыну выбуху ў Барысаве

Следчы камітэт папярэдне назваў прычыну сённяшняга выбуху ў Барысаве. Раней МНС праінфармавала пра ўспышку газапаветранай сумесі на праспекце Рэвалюцыі, у выніку чаго пацярпелі чатыры чалавекі.

Паводле даных СК, выбух адбыўся каля 13 гадзін у адной з кавярняў, якія будуюцца. Пацярпелі чатыры работнікі, якія займаліся рамонтам унутры памяшкання.

“Следства разглядае некалькі версій таго, што адбылося. Адной з асноўных версій з’яўляецца назапашванне газапаветранай сумесі, меркавана, з-за ўцечкі з балонаў, якія выкарыстоўваліся падчас работ”, — гаворыцца ў паведамленні СК.

Следчыя разам са спецыялістамі ДКСЭ, МНС праводзяць агляд месца здарэння.

Фота: СК
Фота: СК
Фота: СК
Фота: СК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!