Фото: Felix Mittermeier / Unsplash.com
Сіноптыкі за 2025 год абвяшчалі аранжавы ўзровень небяспекі 143 разы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры расказала начальніца службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Марына Грыцкевіч.
“За мінулы 2025 год было складзена 143 папярэджанні аб неспрыяльных гідраметэаралагічных з’явах. Гэта значыць, аранжавы ўзровень небяспекі абвяшчаўся ў нас у рэспубліцы 143 разы. Найбольшая колькасць папярэджанняў прыйшлася, натуральна, на летні сезон, бо менавіта на гэты час прыпадае перыяд актыўнай навальнічнай дзейнасці, звязанай з актыўнай канвекцыяй”, — сказала яна.
Паводле яе слоў, летам былі выдадзены 64 «аранжавыя» папярэджанні: 21 у чэрвені, 28 у ліпені і 15 у жніўні. Найбольш папярэджанняў былі звязаныя з навальніцамі (51), ветрам (40), моцнымі залеўнымі дажджамі (39). Паводле колькасці папярэджанняў мінулы год быў трэцім у гісторыі пасля 2020 і 2022 гадоў.