Сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі праз спякоту і аранжавы — праз навальніцы

Сёння ў Беларусі дзейнічаюць адразу два штармавыя папярэджанні. Адно чырвонага ўзроўню, а другое — аранжавага.

Чырвоны ўзровень небяспекі абвешчаны праз спякоту.

“У дзённыя гадзіны 1 ліпеня (серада) на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра складзе +30… +34°С, па паўднёвым захадзе +35… +37°С. У Мінску +30… +32°С”, — гаворыцца ў паведамленні.

У другой палове дня будзе дзейнічаць аранжавы ўзровень небяспекі праз навальніцы.

“У дзённыя гадзіны 1 ліпеня (серада) па заходняй палове чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с, у асобных раёнах 21–24 м/с”, — папярэдзілі сіноптыкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!