Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга чакае восенню “новую дынаміку ў мірных намаганнях”. Паводле яго слоў, дыпламатыя будзе адыгрываць больш актыўную ролю пасля летніх “канікул”.
“Дыпламатыя павінна адыгрываць усё больш актыўную ролю ў мірных намаганнях па спыненні расійскай агрэсіі. І нерэалістычна гэтага дасягнуць без удзелу амерыканскага боку. Такія геапалітычныя рэаліі.
Нядаўна прэзідэнт Зяленскі меў размову з амерыканскай перамоўнай групай. З амерыканскай перамоўнай групай, з іх боку падтрымліваецца рэгулярны кантакт. І гэты дыялог не перарываўся.
І я рэкамендую вам цяпер сачыць за навінамі. Ва Украіне не было ні канікул, ні паўз – мы змагаемся за сваю зямлю, за справядлівы мір. А цяпер мы, я лічу, будзем мець новую дынаміку ў мірных намаганнях з вяртаннем актыўнай палітыка-дыпламатычнай фазы ў многіх сталіцах свету. Таму сачыце за навінамі”, – сказаў ён.
Пры гэтым расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін на пленарнай сесіі Усходняга эканамічнага форуму таксама гаварыў пра ўрэгуляванне.
“Мы ўдзячныя ўсім, хто спрабуе ўнесці свой уклад ва ўрэгуляванне гэтага пытання. Ці ёсць шанцы? На мой погляд, так, яны ёсць”, – сказаў ён.
Пры гэтым Пуцін падкрэсліў, што перш за ўсё павінны дамовіцца РФ і Украіна.
