Шырокая грашовая маса нязначна скарацілася ў красавіку

Шырокая грашовая маса на 1 мая склала 104,2 млрд рублёў. За красавік яна скарацілася на 606,8 млн рублёў. З пачатку года прырост ШГМ склаў 1,18 млрд рублёў, вынікае са свежых даных Нацыянальнага банка Беларусі.

Аб’ём наяўных грошай у абарачэнні за красавік вырас на 441,7 млн рублёў да 15,73 млрд рублёў. З пачатку года ён павялічыўся на 1,245 млрд рублёў.

Грашовы агрэгат М1 з улікам пераводных дэпазітаў за красавік вырас на 1 млрд рублёў да 36,28 млрд рублёў.

Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні павялічылася на 1,18 млрд рублёў да 66,93 млрд рублёў.

Рублёвая грашовая маса прырасла на 1,23 млрд рублёў да 69,95 млрд рублёў.

Валютныя дэпазіты ў красавіку скараціліся на 104,3 млн долараў да 11,92 млрд долараў. Дэпазіты фізасоб пры гэтым выраслі на 68,3 млн долараў, а юрасоб — скараціліся на 172,7 млн долараў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!