ГУБАЗіК затрымаў беларуса за каментар «Сталін загубіў больш людзей, чым Адзік»

МУС адчыталася аб затрыманні 21-гадовага жыхара Віцебскай вобласці паводле артыкула аб распальванні варожасці і варожых адносін.

Як заяўляе МУС, хлопец прытрымліваўся «нацыяналістычных і пратэстных поглядаў» і пакідаў у сацсетках каментары і выявы «аб прычыненні шкоды ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, бо лічыў, што ў іх дзеяннях не было подзвігу».

МУС прыводзіць адзін з каментароў затрыманага (арфаграфія і пунктуацыя захаваныя): «Мем смешной, но героев из них лепить не надо, они воевали за ГУЛАГ и расстрелы, а если так посчитать, то за все правление сталин угробил больше людей чем адик и это очевидно».

«Таксама размяшчаў фотавыявы з партрэтам Адольфа Гітлера ў сацыяльных сетках з мэтай гераізацыі яго асобы», — заяўляе МУС.

Хлопца затрымлівалі супрацоўнікі ГУБАЗіК пры сілавой падтрымцы спецназа «Віцязь». Узбуджана крымінальная справа за наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці або варожых адносін.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!