Шулейка прызначаны гендырэктарам Гродзенскага мясакамбіната

Былы віцэ-прэм’ер Юрый Шулейка прызначаны генеральным дырэктарам Гродзенскага мясакамбіната, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева.

Шулейка з чэрвеня 2024 года займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра. 23 лістапада 2026 года ён быў адпраўлены ў адстаўку.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Шулейка накіроўваецца ў Гродзенскую вобласць на «канкрэтны ўчастак» працы.

Шулейку 58 гадоў. За сваю кар’еру ён паспеў пабываць дырэктарам Лідскага мясакамбіната, узначальваў аб’яднанне «Гроднамясамалпрам», працаваў у Гродзенскім аблвыканкаме, быў памочнікам Лукашэнкі па Гомельскай вобласці. З 2021 па 2024 год узначальваў Брэсцкую вобласць.