Reform.news

«Шэпт», «Па што ідзеш, воўча?» і «Радзіва Прудок»: INEXKULT аб’яўляе вялікі тэатральны тур па польскіх гарадах

Reform.news · 6 чэрвеня 2026, 13:51

https://reform.news/be/shjept-pa-shto-idzesh-vo-cha-i-radziva-prudok-inexkult-ab-ja-ljae-vjaliki-tjeatralny-tur-pa-polskih-garadah/

Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT вязе па гарадах Польшчы тры знакавыя спектаклі: «Радзіва Прудок»,  «Шэпт» і «Па што ідзеш, воўча?».

Паказы пройдуць на лепшых тэатральных сцэнах Польшчы — у Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Познані і Гданьску і будуць суправаджацца польскімі субтытрамі.

«Па што ідзеш, воўча?» пакажуць у чэрвень і лістападзе ў Кракаве і Уроцлаве. Гэта гісторыя пра тое, як за адно стагоддзе можна змяніць некалькі дзяржаў, фізічна не пакідаючы роднага Палесся. Пастаноўка пра карані, якія трымаюць нас, нават калі зямля сыходзіць з-пад ног. У ролях – Яўгенія Кульбачная, Вольга Грыгараш, Святлана Зелянкоўская, Моніка Давідзюк.

«Радзіва Прудок», які пройдзе ў верасні ў Познані, Варшаве і Гданьску, распавядае гісторыю пра мінскага дворніка, які кідае сталіцу дзеля хаты ў глухой палескай вёсцы. На сцэне — Святлана Анікей, Міхаіл Зуй, Зміцер Есяневіч.

«Шэпт» будзе паказаны ў студзені 2027-га ў Варшаве і Познані. У аснове гэтай пастаноўкі – кніга Сяргея Лескеця і знікаючая магія беларускага знахарства. Гэта меланхалічнае, але неверагодна цёплае пагружэнне ў свет вясковых замоў і рытуалаў, якія сыходзяць разам з апошнімі вясковымі бабулямі. На сцэне — Святлана Анікей, Міхаіл Зуй, Дзмітрый Л.

Квіткі можна набыць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ