Сетка зарадных станцый для электрамабіляў Malanka аднавіла працу. Пра гэта паведамілі ў “Беларуснафце”, якая кіруе сеткай.
“Зараз усе сістэмы працуюць у штатным рэжыме, і сетка ЭЗС Malanka зноў гатова зараджаць вас і вашы электрамабілі”, – гаворыцца ў паведамленні.
Збой у працы сеткі адбыўся ўчора з-за праблем з серверным абсталяваннем у правайдара.