Фото: x.com/KancelariaSejmu
Сейм Польшчы ўхваліў падаўжэнне рэжыму, які абмяжоўвае падачу мігрантамі заяў на атрыманне прытулку на мяжы з Беларуссю. Тэрмін дзеяння меры павялічаны яшчэ на 60 дзён. Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі краіны Марцін Кервіньскі.
“Па запыце ўрада Сейм падаўжыў на 60 дзён часовае прыпыненне права на прыстанішча на мяжы з Беларуссю. Бяспека — прыярытэт”, — напісаў ён у X.
Часовыя абмежаванні ўпершыню былі ўведзеныя 27 сакавіка 2025 года і падаўжаюцца кожныя два месяцы з адабрэння парламента.