Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Служба бяспекі Украіны сумесна з Федэральным бюро расследаванняў ЗША выкрылі расійскія спецслужбы ў сістэматычных кібератаках на месенджары службовых асоб, вайскоўцаў, палітыкаў і актывістаў з Украіны, Еўропы і ЗША.
«Мэта гэтых узломаў — атрымаць доступ да адчувальнай інфармацыі вайсковага, палітычнага і эканамічнага характару, якой абменьваліся карыстальнікі, а таксама выкрасці іх персанальныя даныя», — заяўляе СБУ.
Для атак выкарыстоўваліся розныя метады. Напрыклад, зламыснікі выманьвалі паролі ад акаўнтаў праз рассылку СМС нібыта ад «службы падтрымкі». Дзеянні зламыснікаў замаскіраваны пад афіцыйных ботаў.
Паводле інфармацыі СБУ, расійскія спецслужбы і звязаныя з імі хакеры атакуюць не толькі арганізацыі, службовых асоб або публічных персон, але і асабістыя акаўнты ўкраінцаў.