Скриншот трансляции
Сёння ў афіцыйным акаўнце ў сетцы X Савета міру, створанага Дональдам Трампам, былі апублікаваныя прывітальныя пасты, адрасаваныя краінам, якія прынялі запрашэнне амерыканскага прэзідэнта ўступіць у новую арганізацыю. Сярод іх і прывітанне Беларусі.
“Савет міру вітае Беларусь у якасці аднаго з заснавальнікаў нашай растучай міжнароднай арганізацыі”, — гаворыцца ў запісе.
Пасты публікаваліся ў парадку, блізкім да алфавітнага. Акрамя Беларусі, прывітанні таксама былі адрасаваныя Аргентыне, Арменіі, Азербайджану, Албаніі, Бахрэйну, Балгарыі, Камбоджы, Сальвадору, Егіпту, Венгрыі, Інданезіі, Іарданіі, Казахстану, Косаву, Кувейту, Манголіі, Марока, Пакістану, Парагваю, Катару, Саудаўскай Аравіі, Турцыі, ААЭ, Узбекістану, В’етнаму.