Reform.news

Сатырычны праект «ЧинЧинЧенэл» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Рэдакцыя Reform.news · 16 чэрвеня 2026, 16:52

https://reform.news/be/satyrychny-praekt-chinchinchenjel-pryznany-jekstrjemisckim-farmavannem/

МУС прызнала сатырычны праект «ЧинЧинЧенэл» «экстрэмісцкім фармаваннем».

Дачыннымі да праекта пазначаны Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй, Сяргей Навіцкі, Андрэй Кашперскі, Дзяніс Сарока, Нэла Агрэніч, Алена Зуй-Вайцяхоўская.

Праект «ЧинЧинЧенэл» створаны акцёрамі-купалаўцамі Міхаілам Зуем і Дзмітрыем Есяневічам. Галоўныя героі ролікаў — беларускія чыноўнікі Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч.

Скрыншот
Рэклама

Пакінуць адказ