Самалёт-запраўшчык ЗША разбіўся ў Іраку

Амерыканскія вайскоўцы страцілі самалёт-запраўшчык Boeing KC-135. Ён разбіўся на захадзе Ірака. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральным камандаванні ЗША, якое адказвае за аперацыі на Блізкім Усходзе.

“Інцыдэнт адбыўся ў дружалюбнай паветранай прасторы падчас аперацыі «Эпічная лютасць», і выратавальныя работы працягваюцца. У інцыдэнце ўдзельнічалі два самалёты. Адзін з іх пацярпеў крушэнне на захадзе Ірака, а другі шчасна прызямліўся”, — гаворыцца ў паведамленні камандавання.

У ім падкрэсліваецца, што страта самалёта не звязаная з агнявым паражэннем ні ў выніку варожага, ні ў выніку дружалюбнага агню.

Раней у Кувейце былі страчаны тры знішчальнікі F-15e. Яны былі збітыя памылкова кувейцкімі сіламі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!