Скриншот сервиса flightradar24.com
Візіт у Інданезію завяршыўся. Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў сталіцу М’янмы — горад Нейп’іда. Пра гэта сведчаць даныя сэрвісу flightradar24.com.
Мяркуючы па даных, Boeing 767 з бартавым нумарам EW-001PB вылецеў з Джакарты ў 08:19 UTC і накіроўваецца ў сталіцу М’янмы.
Яшчэ 29 чэрвеня ўлады М’янмы паведамлялі, што Лукашэнка найбліжэйшым часам здзейсніць рабочы візіт у гэтую краіну па запрашэнні прэзідэнта Мін Аўн Хлайна (U Min Aung Hlaing).