Фото: Reform.by
Сайт Каардынацыйнай рады беларускіх дэмакратычных сіл некалькі дзён падвяргаецца кібератакам. Па інфармацыі КС, сітуацыя паўтарае падзеі папярэдняй выбарчай кампаніі, калі з дапамогай тэхнічных дыверсій хакеры спрабавалі заблакаваць доступ да дэмакратычных працэсаў.
«Як і падчас папярэдняй выбарчай кампаніі, наш сайт спрабуюць бязлітасна «ддосіць» і ўзламаць. Гэта лепшае сведчанне таго, што рэжым прызнае важнасць выбараў у Каардынацыйную раду, баіцца іх і імкнецца сарваць выбарчы працэс», — заявіў сакратар КС Іван Краўцоў.
Ён таксама дадаў, што атакі не спыняць працу. На дадзены момант тэхнічная служба ўжо аднавіла стабільную працу сайта. Для гарантаванага доступу да дакументаў і формы рэгістрацыі створана рэзервовая спасылка на Google-папку з усімі матэрыяламі пра выбары.
Прыём заявак ад выбарчых суб’ектаў завершыцца 31 сакавіка.