Фото: пресс-служба правительства Беларуси.
Савет міністраў Беларусі пастановай №154 ад 31 сакавіка зацвердзіў сістэмы нефінансавай падтрымкі знешнеэканамічнай дзейнасці. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Комплекснай нефінансавай падтрымкай знешнеэканамічнай дзейнасці будуць займацца Беларуская гандлёва-прамысловая палата, а таксама РУП «Нацыянальны цэнтр падтрымкі экспарту» (НЦПЭ).
НЦПЭ будзе ўзаемадзейнічаць з суб’ектамі гаспадарання і Саўмінам па прасоўванні тавараў і паслуг на знешнія рынкі, весці экспертнае суправаджэнне па пытаннях ліквідацыі бар’ераў, выключэнняў і абмежаванняў.
МЗС па ўзгадненні з першым віцэ-прэм’ерам павінен штогод усталёўваць ключавыя паказчыкі эфектыўнасці дзейнасці БелГПП і НЦПЭ. Міністэрства замежных спраў таксама будзе каардынаваць іх працу.
Пастановай таксама вызначаны функцыі БелГПП і НЦПЭ, сярод якіх вядзенне сайтаў cci.by, export.by, электроннай платформы «Адно акно ЗЭД», падрыхтоўка матэрыялаў да візітаў прэм’ер-міністра і яго намеснікаў, падрыхтоўка краінавых і галіновых аналітычных аглядаў, правядзенне маркетынгавых даследаванняў, арганізацыя выстаў і нацыянальных экспазіцый, адукацыйнае забеспячэнне ЗЭД і інш.