Саўмін выдаткуе на спорт і фізкультуру 8,43 млрд рублёў за пяць гадоў

Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму «Фізічная культура і спорт» на 2026–2030 гады.

Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, у яе ўключаны дзве падпраграмы:

  • «Актыўны лад жыцця» (накіравана на развіццё фізічнай культуры)
  • «Падрыхтоўка спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа» (накіравана на развіццё спорту)

Аб’ём фінансавання дзяржаўнай праграмы на пяць гадоў запланаваны ў памеры 8,43 млрд рублёў.

Вызначаны наступныя мэтавыя паказчыкі на 2030 год:

  • доля асоб, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам, у агульнай колькасці насельніцтва, — 35%;
  • агульнакаманднае месца ў комплексных міжнародных спартыўных мерапрыемствах (Гульні краін СНД, Спартыўныя гульні краін БРІКС) — не ніжэй за 4-е месца;
  • загрузка фізкультурна-спартыўных збудаванняў (па наведвальнасці і па часе выкарыстання) — 89,6% і 92,3% адпаведна;
  • колькасць асоб, якія выканалі нарматывы, прадугледжаныя ГТА, — не менш за 64,5 тыс. чалавек;
  • колькасць створаных фізкультурна-аздараўленчых груп інвалідаў і фізічна аслабленых асоб у арганізацыях фізічнай культуры і спорту — не менш за 100;
  • колькасць узведзеных фізкультурна-аздараўленчых, шматфункцыянальных комплексаў, басейнаў — не менш за 31;
  • забяспечанасць аграгарадкоў комплекснымі спартыўнымі пляцоўкамі — не менш за 30%;
  • колькасць медалёў (1-е — 3-е месцы) на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў алімпійскіх дысцыплінах — не менш за 300;
  • колькасць спартсменаў, якія выканалі кваліфікацыйныя нормы для прысваення спартыўных званняў «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа» і «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь», — не менш за 3800.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!