Рыжанкоў абмяркуе ў Нью-Дэлі гандлёвае супрацоўніцтва Беларусі і Індыі
Рэдакцыя Reform.news · 16 лістапада 2026, 10:40
https://reform.news/be/ryzhanko-abmjarkue-nju-djeli-gandljovae-supraco-nictva-belarusi-i-indyi/Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыбыў у Нью-Дэлі. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Індыі Рандхір Джайсвал.
Паводле яго слоў, Рыжанкоў і дзяржаўны міністр гандлю і прамысловасці Індыі Джыцін Прасада выступяць сустаршынямі пасяджэння беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі. Кіраўнік беларускага МЗС таксама правядзе перамовы з дзяржаўным міністрам замежных спраў Індыі Кірці Вардханам Сінгхам.
12-е пасяджэнне камісіі па супрацоўніцтве ў галіне гандлю, эканомікі, навукі, тэхналогій і культуры намечана на 16 лістапада. Перамовы з Сінгхам запланаваныя на 17 лістапада.
Паводле паведамлення МЗС Беларусі, візіт пачаўся 15 лістапада і працягнецца да 18 лістапада. У праграму таксама ўваходзяць беларуска-індыйскі бізнес-форум і сустрэчы з прадстаўнікамі індыйскага бізнесу.
