У Мінску на шматкватэрных дамах усталююць 20 тысяч відэакамер
Рэдакцыя Reform.news · 16 лістапада 2026, 08:39
https://reform.news/be/u-minsku-na-shmatkvatjernyh-damah-ustaljujuc-20-tysjach-vidjeakamer/У Мінску на працягу двух гадоў на шматкватэрных дамах плануюць усталяваць 20 тыс. камер відэаназірання. Праект пачалі рэалізоўваць са жніўня гэтага года. Да канца кастрычніка ўжо ўсталявана 1140 камер, паведамляюць “Мінск-Навіны”.
Ініцыятарамі ўстаноўкі камер з’яўляюцца Мінгарвыканкам і Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка. Паводле афіцыйнай версіі, камеры патрэбныя для павышэння эфектыўнасці кантролю за якасцю аказання жыллёва-камунальных паслуг.
“Відэакамеры дапамогуць маніторыць вываз камунальных адходаў, стан дзіцячых гульнявых пляцовак і якасць уборкі прыдамавых тэрыторый. Гэта яшчэ адзін крок да таго, каб камунальныя службы працавалі больш прадуктыўна, а двары заставаліся чыстымі, дагледжанымі і бяспечнымі”, – расказала выданню гендырэктар сталічнай ЖКГ Марына Толсцік.
Усе відэазапісы з такіх камер адпраўляюцца на серверы “Белтэлекама”. Тэрмін іх захоўвання – 30 дзён.
