Reform.news

Рух транспарту на мяжы з Латвіяй не адноўлены — ДМК

Рэдакцыя Reform.news · 1 жніўня 2026, 09:20

https://reform.news/be/ruh-transpartu-na-mjazhy-z-latvijaj-ne-adno-leny-dmk/

Паводле рашэння латвійскага боку, з 23:00 31 ліпеня рух праз адзіны адкрыты на беларуска-латвійскай мяжы пункт пропуску «Грыгароўшчына» цалкам спынены і дагэтуль не адноўлены, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

Напярэдадні пра гэта паведамляў міністр унутраных спраў Латвіі, спасылаючыся на тэхнічныя прычыны.

«Пра змяненне сітуацыі будзе паведамлена дадаткова», — дадалі ў ДМК.

Рэклама

Пакінуць адказ