“Рэпарцёры без межаў” віталі вызваленне беларускіх журналістаў
Рэдакцыя Reform.news · 16 верасня 2026, 14:19
https://reform.news/be/rjeparcjory-bez-mezha-vitali-vyzvalenne-belaruskih-zhurnalista/Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” вітала вызваленне беларускіх журналістаў і работнікаў СМІ, якія сёння выйшлі на свабоду сярод 25 палітвязняў. Аднак іх выдварэнне ў Літву ў арганізацыі назвалі жорсткім.
“RSF вітае вызваленне Дзмітрыя Наважылава, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай і Кірыла Пазняка. Але прымушаць іх да выгнання ў Літву — жорстка. Усе журналісты, якія застаюцца пад вартай, павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя”, — гаворыцца ў кароткай заяве.
