Reform.news абнавіў дызайн сайта
Рэдакцыя Reform.news · 17 верасня 2026, 19:05
https://reform.news/be/reform-news-abnavi-dyzajn-sajta/Мы запусцілі новую версію Reform.news. Сайт атрымаў абноўлены дызайн, новую структуру галоўнай старонкі і новы лагатып. Мы пастараліся захаваць пазнавальнасць выдання, зрабіўшы чытанне навін і вялікіх матэрыялаў больш зручным.
Асноўная задача рэдызайну — засяродзіць увагу на змесце. Мы павялічылі памер тэксту, перапрацавалі афармленне загалоўкаў, фотаздымкаў, цытат і тэматычных раздзелаў. Старонкі сталі лягчэйшымі і спакайнейшымі, асабліва пры чытанні са смартфона.
Змяніўся і лагатып Reform.news. Яго новая версія захоўвае сувязь з ранейшым візуальным стылем выдання, але выглядае больш сучасна і лепш працуе ў розных фарматах — на сайце, у сацыяльных сетках і на мабільных прыладах. Лагатып мы змянілі яшчэ і таму, што наш папярэдні вельмі нагадваў лога вядомага амерыканскага брэнда адзення. Цяпер ужо нікому нічога не дакажаш, але наш лагатып быў створаны раней 🙂 Добра, карпарацыя перамагла, мы здаёмся.
Мы абнавілі галоўную старонку, зрабілі больш заўважнымі асноўныя матэрыялы і выбар рэдакцыі, спрасцілі навігацыю па раздзелах і архіве. Стужка апошніх навін цяпер застаецца побач з чытачом, а з’яўленне новых публікацый можна ўбачыць без пастаяннага абнаўлення старонкі.
Пасля прачытання артыкула сайт прапануе некалькі больш ранніх матэрыялаў. Гэта дазволіць працягнуць чытанне, не вяртаючыся кожны раз на галоўную старонку.
Новая версія паўнавартасна падтрымлівае рускую, беларускую і англійскую версіі Reform.news. Мы таксама абнавілі функцыі друку, захавання матэрыялаў у PDF і атрымання спасылкі для чытання без VPN.
Праца над сайтам не заканчваецца з публікацыяй новага дызайну. У першыя дні пасля запуску мы працягнем правяраць яго на розных прыладах і выпраўляць выяўленыя недахопы.
Калі вы заўважылі памылку або хочаце падзяліцца ўражаннямі, напішыце ў каментарах.
Дзякуй, што чытаеце і падтрымліваеце Reform.news.
