Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта
Рэдакцыя Reform.news · 15 верасня 2026, 11:29
https://reform.news/be/razam-z-ko-lam-u-minsk-pryeha-amerykanski-chyno-nik-jaki-zamjani-krysa-smita/У складзе амерыканскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Мінск, знаходзіцца Крыстафер Паніка (Christopher (Chris) Panico). Паводле інфармацыі Reform.news, гэты чыноўнік у перамовах з беларускім рэжымам замяніў Крыса Сміта, які летам пакінуў пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе.
Паніка трапіў на фота прэс-службы беларускага ўрада. Ён ідзе побач з кіраўніком КДБ Беларусі Іванам Церцелем.
Крыстафер Паніка — кар’ерны амерыканскі дыпламат. Яго цяперашняя пасада публічна Дзярждэпартаментам не ўказаная. Раней Паніка займаў пасаду намесніка дырэктара Упраўлення разведвальных аперацый і нагляду Бюро разведкі і даследаванняў (INR) Дзярждэпартамента.
Ён працаваў у Мінску яшчэ ў місіі АБСЕ, а затым вярнуўся туды амерыканскім дыпламатам і ў 2010–2012 гадах быў палітыка-эканамічным супрацоўнікам/кіраўніком адпаведнага напрамку пасольства ЗША.
