У Польшчы затрыманы расійскі вучоны Аляксандр Б. Пра гэта паведамляе RMF FM.
Паводле інфармацыі радыёстанцыі, загадчык аддзела старажытнай археалогіі Эрмітажа выступаў з серыяй лекцый у Еўропе. Ён апынуўся ў Варшаве па дарозе з Нідэрландаў на Балканы. У польскай сталіцы ён быў затрыманы супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі.
СБУ прад’явіла падазрэнне археолагу ў лістападзе мінулага года. Яму інкрымінавана правядзенне раскопак без дазволу ў Керчы ў Крыме. Украінскія следчыя лічаць, што раскопкі прывялі да частковага разбурэння аб’екта «Старажытны горад Мірмейкій». Ідзе гаворка пра кіраўніка Мірмейкійскай экспедыцыі Дзяржаўнага Эрмітажа Аляксандра Буцягіна.
Паводле інфармацыі RMF FM, Аляксандр Б. быў дапытаны. Ён адмовіўся даваць паказанні. Польская пракуратура звярнулася ў суд з хадайніцтвам аб заключэнні затрыманага пад варту. Суд пастанавіў змясціць яго пад арышт на 40 дзён.
Цяпер у Польшчы чакаюць на афіцыйны запыт украінскага боку аб экстрадыцыі. Пасля гэтага польскі суд будзе вырашаць, ці ёсць падставы для выдачы супрацоўніка Эрмітажа Украіне.