Міністэрства аховы здароўя ўхваліла графік працы медыцынскіх устаноў у святочныя дні. Нагадаем, беларусаў чакаюць два доўгія ўік-энды: 25–28 снежня і 1–4 студзеня.
Амбулаторыі, паліклінікі, а таксама паліклінічныя аддзяленні бальніц і РНПЦ, арганізацыі службы крыві, санэпарганізацыі, аптэкі, арганізацыі медтэхнікі і арганізацыі асаблівага тыпу працуюць паводле наступнага графіку:
- 20 снежня паводле графіку працы ў працоўны дзень,
- 25 снежня паводле графіку працы ў святочны дзень,
- 26 снежня паводле графіку працы ў суботні дзень,
- 27 снежня паводле графіку працы ў суботні дзень,
- 28 снежня паводле графіку працы ў выходны дзень,
- 1 студзеня паводле графіку працы ў святочны дзень,
- 2 студзеня паводле графіку працы ў святочны дзень,
- 3 студзеня паводле графіку працы ў суботні дзень,
- 4 студзеня паводле графіку працы ў выходны дзень,
- 7 студзеня паводле графіку працы ў святочны дзень.
Стацыянары бальніц і РНПЦ будуць працаваць так:
- 20 снежня паводле графіку працы ў суботні дзень,
- 25 снежня паводле графіку працы ў святочны дзень,
- 26 снежня паводле графіку працы ў працоўны дзень,
- 27 снежня паводле графіку працы ў суботні дзень,
- 28 снежня паводле графіку працы ў выходны дзень,
- 1 студзеня паводле графіку працы ў святочны дзень,
- 2 студзеня паводле графіку працы ў святочны дзень,
- 3 студзеня паводле графіку працы ў суботні дзень,
- 4 студзеня паводле графіку працы ў выходны дзень,
- 7 студзеня паводле графіку працы ў святочны дзень.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!