Расія выпусціла па Украіне больш за 400 ракет і дронаў
Рэдакцыя Reform.news · 6 ліпеня 2026, 08:57
https://reform.news/be/rasija-vypuscila-pa-ukraine-bolsh-za-400-raket-i-drona/Падчас сённяшняга масіраванага налёту Расія ўжыла па Украіне 419 сродкаў паражэння. Пра гэта паведамілі ў Паветраных сілах УСУ. Асноўным напрамкам удару быў Кіеў.
РФ выпусціла 351 беспілотнік розных тыпаў, а таксама 68 ракет, у тым ліку супрацькарабельныя ракеты «Цыркон», балістычныя ракеты «Іскандэр-М», крылатыя ракеты Х-101 і «Калібр».
Украінская СПА змагла знішчыць 363 цэлі, у тым ліку 326 беспілотнікаў, 31 крылатую ракету Х-101, 6 ракет «Калібр».
Зафіксавана трапленне 29 ракет і 18 беспілотнікаў у 34 месцах, а таксама падзенне абломкаў беспілотнікаў у 16 месцах.
У Кіеве былі пашкоджаныя або часткова разбураныя 15 жылых дамоў. На дадзены момант вядома пра 11 загінулых і 46 пацярпелых.