Расія падтрымала запыт Беларусі аб тэрміновым скліканні СБ ААН з-за абстрэлу аўтобуса з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці. Пра гэта журналістам заявіла в.а. пастаяннага прадстаўніка РФ Ганна Еўсцігнеева.
“Расія падтрымала запыт Беларусі на скліканне экстранага пасяджэння Савета Бяспекі ААН у сувязі з наўмысным ударам УСУ па аўтобусе, які перавозіў мірных жыхароў — грамадзян Беларусі, у тым ліку дзяцей. Разлічваем, што члены Савета Бяспекі дадуць прынцыповую ацэнку гэтаму злачынству супраць грамадзянскага насельніцтва”, — сказала Еўсцігнеева, перадае РІА “Новости”.
Нагадаем, аўтобус з беларускімі дзецьмі, якія накіроўваліся на адпачынак у расійскі Геленджык, 17 чэрвеня быў атакаваны, меркавана, беспілотнікам у Бранскай вобласці Расіі. У выніку загінула жанчына, якая суправаджала групу, восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі раненні. Масква сцвярджае, што аўтобус быў атакаваны ўкраінскім дронам, Кіеў адхіляе гэтыя абвінавачанні і называе тое, што адбылося, інфармацыйнай правакацыяй.