Фото: Lutz Wernitz, unsplash.com
Расія перанакіроўвае экспарт сельгаспрадукцыі на альтэрнатыўныя маршруты на фоне ўкраінскіх атак на Наварасійск. Мінсельгас РФ прапанаваў дадатковыя меры падтрымкі экспарцёрам.
«Для забеспячэння паставак Мінсельгас прапанаваў комплекс дадатковых мер падтрымкі. Буйным экспарцёрам неабходна вызначыць аб’ёмы прадукцыі, у першую чаргу збожжа з улікам ходу ўборачнай кампаніі, якія яны змогуць закупіць і вывезці, а таксама сфарміраваць канкрэтныя маршруты паставак», – заявілі ў міністэрстве.
Экспарт хочуць накіраваць праз парты Балтыйскага і Каспійскага мораў, Далёкага Усходу, а таксама сухапутныя маршруты.
У сераду УСУ нанеслі ўдар па порце Наварасійска. Паводле інфармацыі СМІ, пацярпела інфраструктура перавалкі сельскагаспадарчых грузаў, нанесены пашкоджанні Наварасійскаму збожжаваму тэрміналу. Да гэтага ўкраінскі бок паслядоўна наносіў удары па судах у Азоўскім моры.