Reform.news

Расія ўдарыла па гандлёвым цэнтры ў Крывым Рогу. 5 загінулых, больш за 90 пацярпелых

Рэдакцыя Reform.news · 21 жніўня 2026, 18:39

https://reform.news/be/rasija-daryla-pa-gandljovym-cjentry-kryvym-rogu-5-zaginulyh-bolsh-za-90-pacjarpelyh/

21 жніўня Расія ўдарыла па гандлёвым цэнтры ў Крывым Рогу. Атака беспілотнікамі была арганізавана ў дзве хвалі. Другі ўдар прыйшоўся па ратавальніках, якія працавалі на месцы пасля першага ўдару.

«Абсалютна цынічны і подлы ўдар нанеслі расіяне па звычайным гандлёвым цэнтры ў Крывым Рогу. Ударныя дроны спрацавалі ў дзве хвалі: праз паўгадзіны пасля першага трапляння і пажару быў паўторны ўдар па ратавальных службах», — паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Па стане на 18:20 вядома пра пяць загінулых. Яшчэ 91 чалавек пацярпеў, у тым ліку шасцёра дзяцей. З пацярпелых 21 знаходзіцца ў цяжкім стане, паведамляе старшыня Рады абароны Крывога Рога Аляксандр Вілкул.

Фота: t.me/pgo_gov_ua
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Рэклама

Пакінуць адказ