Расія атакавала Кіеў. Ёсць разбурэнні і загінулыя

Расія здзейсніла чарговую масіраваную атаку на Кіеў. Паветраная трывога ва ўкраінскай сталіцы працягвалася 11 гадзін.

Як паведамілі ў гарадской адміністрацыі, пашкоджанні і разбурэнні зафіксаваныя больш чым у 30 лакацыях. Былі часткова або поўнасцю разбураныя шматкватэрныя жылыя дамы. Вядуцца аварыйна-выратавальныя работы.

Пацверджана гібель 9 чалавек, 34 чалавекі атрымалі раненні. Колькасць загінулых можа вырасці.

Трапленні таксама зафіксаваныя ў Кіеўскай вобласці.

Польшча падчас налёту падымала ў паветра знішчальнікі і павышала гатоўнасць СПА.

Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
Фота: ДСНС Украіны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!