Раніцай тралейбусы ў Мінску зноў спыняліся з-за пашкоджанняў кантактнай сеткі
Рэдакцыя Reform.news · 13 лютага 2026, 08:20
https://reform.news/be/ranicaj-tralejbusy-minsku-zno-spynjalisja-z-za-pashkodzhannja-kantaktnaj-setki/“Мінсктранс” сёння раніцай зноў паведаміў пра спыненне тралейбуснага руху з-за пашкоджання кантактнай сеткі.
Спыненні адбываліся на вуліцах Ясеніна, Скрыпнікава, праспекце Пушкіна, вуліцах Альшэўскага, Кальварыйскай, Уманскай, праспекце Дзяржынскага, вуліцах Гурскага, Алібегава, Прытыцкага, Багдановіча, Чкалава, плошчы Бангалор.
З 07:46 арганізаваны часовы аўтобусны маршрут №946 ДС “Зялёны Луг-6” – пл. Багушэвіча.
Аналагічныя папярэджанні “Мінсктранс” распаўсюджваў учора позна ўвечары.
Дапоўнена
УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла пра абрыў кантактных сетак на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Гурскага, а таксама на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Альшэўскага. Рух на гэтых участках ускладнены.
