Пуцін выказаў спачуванні Пезешкіяну ў сувязі з гібеллю Хаменеі

Уладзімір Пуцін накіраваў спачуванні прэзідэнту Ірана Масуду Пезешкіяну ў сувязі з гібеллю вярхоўнага лідара краіны аяталы Алі Хаменеі, назваўшы яе “цынічным парушэннем усіх нормаў чалавечай маралі і міжнароднага права”.

Пуцін назваў Хаменеі выбітным дзяржаўным дзеячам, які ўнёс асабісты ўклад у развіццё расійска-іранскіх адносін і іх вывад на ўзровень «усеабдымнага стратэгічнага партнёрства».

Пуцін таксама выказаў спачуванні сям’і Хаменеі, ураду і народу Ірана.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!