Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка прызначыў паслоў Беларусі ў Лівіі і Афганістане. У абодвух выпадках яны будуць выконваць свае місіі па сумяшчальніцтве.
Пасол Беларусі ў Егіпце Яўген Сабалеўскі прызначаны таксама паслом у Дзяржаве Лівія па сумяшчальніцтве. Трэба адзначыць, што ён ужо таксама прадстаўляе Беларусь у Алжыры, Амане і Судане, а таксама пры Лізе арабскіх дзяржаў.
Пасол Беларусі ва Узбекістане Аляксандр Агароднікаў таксама стаў паслом у Афганістане па сумяшчальніцтве.