Прыкладанні «Альфа-банка» зніклі з Google Play
Рэдакцыя Reform.news · 7 красавіка 2026, 18:46
https://reform.news/be/prykladanni-alfa-banka-znikli-z-google-play/Прыкладанні «Альфа-Банка» INSNC і «Альфа Бізнес Мобайл 2.0» зніклі з крамы інтэрнэт-прыкладанняў Google Play.
«Мы ўжо разбіраемся, у чым справа. Адразу адзначым: сітуацыя ніяк не датычыцца ўладальнікаў смартфонаў Huawei з AppGallery і карыстальнікаў RuStore», — заяўляе прэс-служба банка.
Ужо ўсталяваныя прыкладанні працягваюць працаваць. Для абнаўлення прыкладанняў або для іх усталявання на новы тэлефон банк прапануе спампоўваць прыкладанні са свайго сайта.
