Прэзідэнтам Эстоніі абраная Юле Мадызэ
Рэдакцыя Reform.news · 2 верасня 2026, 14:26
https://reform.news/be/prjezidjentam-jestonii-abranaja-jule-madyzje/Парламент Эстоніі абраў новага прэзідэнта краіны. Ім стала Юле Мадызэ.
За яе прагаласаваў 71 дэпутат Рыйгікогу. Для абрання ёй патрабавалася набраць 68 галасоў. Частка дэпутатаў парламента не ўдзельнічала ў галасаванні, у прыватнасці прадстаўнікі Цэнтрысцкай партыі.
Юле Мадызэ па адукацыі юрыст. Раней яна працавала ў Міністэрстве юстыцыі, Канстытуцыйнай камісіі Рыйгікогу, дзяржаўным кантралёрам у Дзяржкантролі і юрыдычным дарадцам прэзідэнта. Яе падтрымалі дэпутаты чатырох партый.
Мадызэ ўступіць на пасаду прэзідэнта 12 кастрычніка, паведамляе ERR.
