Прэзідэнт Літвы трапіў у бальніцу
Рэдакцыя Reform.news · 23 лютага 2026, 07:53
https://reform.news/be/prjezidjent-litvy-trapi-u-balnicu/Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў нядзелю трапіў у бальніцу. Прычына шпіталізацыі — бытавая траўма, якую ён атрымаў дома.
Як паведамілі ў прэс-службе літоўскага прэзідэнта, яму была аказана першая дапамога на месцы, затым яго шпіталізавалі ў бальніцу Віленскага ўніверсітэта, дзе Наўседзе была зроблена аперацыя з прычыны ірванай раны левага перадплечча.
Літоўскі прэзідэнт застаўся ў бальніцы на ноч.
