Прэс-служба пахвалілася пышнай сустрэчай Лукашэнкі ў Пхеньяне – відэа
Рэдакцыя Reform.news · 25 сакавіка 2026, 14:28
https://reform.news/be/prjes-sluzhba-pahvalilasja-pyshnaj-sustrjechaj-lukashjenki-phenjane-vidjea/Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала відэаролік, на якім зафіксаваны фрагменты афіцыйнай цырымоніі сустрэчы Лукашэнкі з кіраўніком КНДР Кім Чэн Ынам. Яна прайшла сёння ў Пхеньяне.
Акрамя звычайнага ў такіх выпадках ганаровага каравулу, Кім Чэн Ын сустракаў Лукашэнку салютам у прысутнасці шматлікіх гледачоў, кожнаму з якіх былі выдадзены сцягі дзвюх краін. У гонар Лукашэнкі быў дадзены 21 залп.
Візіт Лукашэнкі ў КНДР пачаўся сёння раніцай. Па прыбыцці ён наведаў Кымсусанскі палац Сонца, дзе ўшанаваў памяць кіраўнікоў КНДР – Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра.
Пасля цырымоніі сустрэчы Лукашэнка ў прысутнасці Кім Чэн Ына ўсклаў вянок да манумента «Вызваленне».
