Reform.news

“Не ўводзьце ніякія коды!” Узламалі сакратара ЦК Кампартыі Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 14 лістапада 2026, 13:40

https://reform.news/be/ne-vodzce-nijakija-kody-uzlamali-sakratara-ck-kampartyi-belarusi/

Прэс-служба пралукашэнкаўскай Камуністычнай партыі Беларусі папярэдзіла членаў, што сакратара ЦК па маладзёжнай палітыцы Алесю Халевінскую ўзламалі. Паведамленне правісела ў афіцыйным тэлеграм-канале партыі лічаныя хвіліны і было выдалена.

“Сябры, Алесю Халевінскую ўзламалі, нікуды не пераходзьце, не ўводзьце ніякія коды”, – гаварылася ў паведамленні.

Ніякіх падрабязнасцяў узлому прэс-служба Кампартыі не паведаміла.

А. Н. Халевінская — сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі па маладзёжнай палітыцы, першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Камуніст Беларусі. Мы і час».

Рэклама

Пакінуць адказ