Праваабаронцы заявілі пра больш як 10 ператрусаў у актывістаў, якія з’ехалі
Рэдакцыя Reform.news · 22 мая 2026, 09:22
https://reform.news/be/pravaabaroncy-zajavili-pra-bolsh-jak-10-peratrusa-u-aktyvista-jakija-z-ehali/Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома пра больш як 10 ператрусаў, якія прайшлі ўчора ў актывістаў, што з’ехалі з Беларусі.
Паводле інфармацыі “Вясны”, прынамсі частка з іх была звязаная з удзелам у мерапрыемствах на Дзень Волі ў Варшаве і Вільні.
Сёлета напярэдадні свята Следчы камітэт выступіў з пагрозамі ў адрас беларусаў, якія пражываюць за мяжой.
“Задзейнічаны актыў будзе выяўлены, дзеянні кваліфікаваныя ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, прыцягнуты да адказнасці, пры неабходнасці, з прымяненнем механізму спецыяльнай вытворчасці і канфіскацыяй маёмасці на тэрыторыі нашай краіны”, — гаварылася ў заяве СК.
