Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 9 чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 9 чалавек. Адпаведная заява апублікаваная на сайце праваабарончага цэнтра «Вясна».

Палітвязнямі прызнаныя Даніэль Ландсей-Кейта, Сяргей Гарун, Максім Ляўша, Анжэла Сандалюк, Сяргей Сандалюк, Мікалай Воран, Людміла Аўтушка, Яўген Малюгін, Вадзім Карпаў.

Указаныя асобы пераследуюцца паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), за выключэннем Вадзіма Карпава, якому інкрымінуецца ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць іх і спыніць крымінальны пераслед.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!