Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 7 чалавек

Беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі заяву аб прызнанні палітвязнямі яшчэ сямі чалавек.

Палітвязнямі прызнаны Дзмітрый Барабан, Алена Лабанава, Максім Жук, Дзмітрый Шакаліда, Артур Гранічны, Андрэй Колб і Юрый Гадун. Ім прад’яўлены абвінавачанні альбо вынесены прысуды па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (“Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”).

Праваабаронцы патрабуюць вызваліць указаных людзей і спыніць іх крымінальны пераслед.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!