Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 7 чалавек
Рэдакцыя Reform.news · 5 мая 2026, 14:01
https://reform.news/be/pravaabaroncy-pryznali-palitvjaznjami-7-chalavek/Беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі заяву аб прызнанні палітвязнямі яшчэ сямі чалавек.
Палітвязнямі прызнаны Дзмітрый Барабан, Алена Лабанава, Максім Жук, Дзмітрый Шакаліда, Артур Гранічны, Андрэй Колб і Юрый Гадун. Ім прад’яўлены абвінавачанні альбо вынесены прысуды па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (“Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”).
Праваабаронцы патрабуюць вызваліць указаных людзей і спыніць іх крымінальны пераслед.
