Reform.news

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 13 чалавек

Рэдакцыя Reform.news · 31 ліпеня 2026, 10:41

https://reform.news/be/pravaabaroncy-pryznali-palitvjaznjami-13-chalavek/

Беларускія праваабарончыя арганізацыі апублікавалі сумесную заяву аб прызнанні палітвязнямі 13 чалавек.

Палітвязнямі прызнаныя Аксана Вальвачова, Юрый Дашкевіч, Генадзь Карнеявец, Дзмітрый Мязяк, Кірыл Слівец, Іван Літвін, Алесь Масюк, Павел Севасцьян, Віктар Марчык, Віталіна Міхаленя, Андрэй Печань, Андрэй Гарбанаў, Вадзім Багданаў.

Як вынікае з заявы, названыя асобы былі асуджаныя па артыкулах за абразу Лукашэнкі і чыноўнікаў, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і іншых артыкулах, якія выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для палітычнага пераследу.

Праваабаронцы заклікаюць вызваліць гэтых асоб, а таксама ўсіх палітвязняў, і спыніць рэпрэсіі ў краіне.

Рэклама

Пакінуць адказ